прахарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.
Пракарміць каго‑н. [Хлопчык] наймаўся ў батракі, у грузчыкі, толькі б прахарчаваць сябе. «Маладосць».
прахарчо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прахарчавацца.
2. Зал. да прахарчоўваць.
прахарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прахарчаваць.
прахарчу́нак, ‑нку, м.
Разм. Харч, яда. Дабывалі тады-сяды прахарчунак, робячы баявыя вылазкі. Бялевіч.
прахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Хвалявацца некаторы час. Прахвалявацца ўвесь дзень.
прахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Прабыць хворым некаторы час. [Волька] тыдні два прахварэла і не хадзіла ў школу. Даніленка.
прахва́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прахваціць.
прахваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак.
Тое, што і прахапіць. Прахваціла ветрам.
прахво́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм. лаянк. Нягоднік, падлюга. — От прахвост! Нагнаў на мяне страху, а сам у кусты. Бажко. Адно неадчэпна чаўплося ў галаве: Генадзь прахвост; ён ажаніўся з Вікторыяй, каб затуліцца на гады вучобы за ягоную, Міхалаву, спіну. Сабаленка.
прахіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Хістацца некаторы час.