інка́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інкаса.
інка́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інкаса.
інкаса́тар, ‑а,
Касір, які займаецца прыёмам і выдачай грошай і каштоўнасцей, галоўным чынам па-за ўстановай.
•••
інкаса́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інкасатара, інкасацыі.
інкаса́цыя, ‑і,
інкасі́раванне, ‑я,
інкасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зрабіць (рабіць) аперацыю інкаса, прад’явіць (прад’яўляць) дакумент да плацяжу і атрымаць (атрымліваць) належныя да выплаты грошы.
[Ад іт. incassare — класці ў скрыню.]
інквізі́тар, ‑а,
Суддзя або член інквізіцыйнага суда.
[Лац. inquisitor — следчы.]
інквізі́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інквізітара, інквізітараў, уласцівы ім.
інквізі́тарства, ‑а,
Няўмольная жорсткасць, бязлітаснасць, уласцівыя інквізітару; мучыцельства.
інквізіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інквізіцыі, уласцівы ёй.