пракіпе́ць, ‑піць; зак.
Кіпець некаторы час, даходзячы да гатоўнасці. Суп пракіпеў.
пракіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.
1. Даць пракіпець; кіпячэннем давесці да гатоўнасці. Пракіпяціць малако. // Апрацаваць кіпячэннем для надання якіх‑н. якасцей. Пракіпяціць шпрыц.
2. і без дап. Кіпяціць некаторы час.
пракіпячо́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пракіпяціць.
пракіса́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракісаць — пракіснуць.
пракі́слы, ‑ая, ‑ае.
Сапсаваны ў выніку браджэння; кіслы. Пракіслае віно. □ Суздалеў сышоў у Ціхарэцку з поезда і піў на аўтобуснай станцыі пры саракаградуснай спёцы пракіслы морс — шклянку за шклянкай. Чыгрынаў. // Уласцівы чаму‑н. сапсаванаму, непрыемны (пра пах). Пракіслы пах паветра ў пакоі.
пракі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пракіс, ‑ла і пракіснуў, ‑нуда; зак.
Сапсаваццца ў выніку браджэння. Боршч пракіс.
праклада́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракладаць — пракласці.
праклада́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пракладаць.
праклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракласці.