абе́ручкі, прысл.
Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С. Александровіч.
абескаляро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абескаляроўваць — абясколерыць і стан паводле знач. дзеясл. абескаляроўвацца — абясколерыцца.
абескаляро́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абясколерыцца.
2. Зал. да абескаляроўваць.
абескаляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абясколерыць.
аб’е́сці, аб’ем, аб’ясі аб’есць; аб’ядзім, аб’ясце, аб’ядуць; заг. аб’еш; зак., каго-што.
1. Абкусаць, абгрызці што‑н. Вусень аб’еў капусту.
2. Разм. Многа ці часта едучы, прычыніць страту каму‑н. [Хадкевіч:] — Яна [Галя] нас не аб’есць... А без яе будзе зусім пуста ў хаце. Васілевіч.
•••
Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці — пра ўтрыманне каго‑н. пражэрлівага, але малакарыснага.
аб’е́сціся, аб’емся, аб’ясіся, аб’есца; аб’ядзімся, аб’ясцеся, аб’ядуцца; заг. аб’ешся; зак.
З’есці лішняе, пераесці.
•••
Блёкату аб’есціся — здурнець.
абетава́ны,
У выразе: абетаваная зямля гл. зямля.
аб’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; ‑едзем, ‑едзеце, ‑едуць; заг. ‑едзь; зак., каго-што.
1. Праехаць вакол каго‑, чаго‑н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб’ехаў, аж за галаву ўзяўся. Колас.
2. Праехаць збоку, абмінаючы каго‑, што‑н. Аб’ехаць камень. □ Спярша Зося і намервалася гэта зрабіць, але праз момант нібы апомнілася, махнула нядбайна рукою і, не захацеўшы нават напаіць каня, аб’ехала людзей і схавалася за Цішкавай хатай. Гартны.
3. Едучы, пабыць усюды, у многіх месцах. Ад самае Волгі Да сівых Карпат — Паўсвета на ганку Аб’ехаў мой брат. Астрэйка. Калгасаў ці мала Аб’ехаў араты, Чаму ж так удала Патрапіў у сваты. Куляшоў.
4. Апусціцца, з’ехаць уніз. Як толькі ўбачыў [Іван], што з акон шугае полымя, так і аб’ехаў на зямлю. Дуброўскі. Павязка за ноч аб’ехала, намокла на дажджы. Мележ. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб’ехаў. Чорны. На дзіва ўсім, нахілілася і аб’ехала падкапаная гара. Бажко.
5. перан. Схуднець.
•••
На лапці не аб’ехаць — не так проста і лёгка абвесці каго‑н.
Свет аб’ехаць — пабыць усюды, у розных месцах.
абе́чак, ‑чка; Р мн. ‑чкаў; м.
Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта. Сяркоў.
аб’ём, ‑у, м.
1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб’ём геаметрычнага цела. Аб’ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб’ём грудной клеткі.
2. перан. Змест чаго‑н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб’ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб’ём работ. Аб’ём вытворчасці. Аб’ём патрабаванняў.