Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аб’ектывава́цца, ‑тывуецца; незак.

Зал. да аб’ектываваць.

аб’ектывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., каго-што.

Увасобіць (увасабляць) што‑н. у чым‑н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця. Магчыма, паэту трэба было аб’ектываваць у самастойным чалавечым вобразе носьбіта той выкрывальнай грамадска-рэалістычнай лініі, якая на працягу ўсёй паэмы змагаецца з няспелымі дробнабуржуазнымі ілюзіямі Перагуда. Бярозкін.

аб’ектыва́цыя, ‑і, ж.

1. У ідэалістычнай філасофіі — ператварэнне суб’ектыўных вобразаў свядомасці ў самастойныя сутнасці, якія існуюць незалежна ад свядомасці.

2. Увасабленне, выражэнне чаго‑н. у матэрыяльных формах, вобразах, даступных успрыманню. Аб’ектывацыя творчай задумы.

аб’ектывізава́насць, ‑і, ж.

Стан, уласцівасць аб’ектывізаванага. Песенна-інтанацыйны, працяжна-напеўны склад радка, здаецца, найбольш і стварае ў вершы ўражанне яго эпічнай аб’ектывізаванасці. Лойка.

аб’ектывізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’ектывізаваць.

2. у знач. прым. Рэальны, які аб’ектыўна існуе, тыпізаваны. Паэтызуючы рэвалюцыю, іх творцы [аўтары паэм 20‑х гадоў] не спынялі яшчэ ўвагі на канкрэтных падзеях, не ўздымаліся да стварэння аб’ектывізаванага вобраза героя рэвалюцыі. Лойка.

аб’ектывізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да аб’ектывізаваць.

аб’ектывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Тое, што і аб’ектываваць.

аб’ектывіза́цыя, ‑і, ж.

Тое, што і аб’ектывацыя.

аб’ектыві́зм, ‑у, м.

1. Тое, што і аб’ектыўнасць (у 2 знач).

2. Уяўная аб’ектыўнасць, «беспартыйнасць» у навуцы і мастацтве, за якой хаваецца варожая марксісцка-ленінскай класавай ацэнцы рэчаіснасці буржуазная, ідэалістычная ідэалогія. Асноўная рыса разважанняў аўтара [легальнага марксіста Струвэ], адзначаная з самага пачатку, гэта яго вузкі аб’ектывізм, які абмяжоўваецца доказам немінучасці і неабходнасці працэсу і не імкнецца ўскрываць у кожнай канкрэтнай стадыі гэтага працэсу ўласцівую яму форму класавага антаганізму, — аб’ектывізм, які характарызуе працэс наогул, а не тыя антаганістычныя класы ў паасобку, з барацьбы якіх складваецца працэс. Ленін.

аб’ектыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік аб’ектывізму (у 2 знач.).