Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анархі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анархізму, анархіі.

2. Схільны да анархіі.

ана́рхія, ‑і, ж.

Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.

[Грэч. anarchia.]

анатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаваць.

анатава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад анатаваць.

анатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да анатаваць.

анатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) анатацыю.

ана́там, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.

анатамі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаміраваць.

анатамі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад анатаміраваць.

анатамі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да анатаміраваць.