анама́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з анамаліяй; які адхіляецца ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальны.
анама́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з анамаліяй; які адхіляецца ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальны.
анама́стыка, ‑і,
1. Сукупнасць уласных імён мовы.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.
[Ад грэч. onomastikē — які адносіцца да наймення.]
анамастыко́н, ‑а,
1. Слоўнік або спіс уласных імён рознага тыпу, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імён.
2. Сукупнасць уласных імён пэўнага этнасу для таго ці іншага перыяду.
[Грэч. onomastikón.]
анамасты́чны, ‑ая, ‑ае.
анаматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анаматалогіі.
анаматало́гія, ‑і,
Тое, што і анамастыка (у 2 знач.).
[Ад грэч. onoma — імя і logos — вучэнне.]
ана́мнез, ‑у,
Звесткі пра мінулае хворага і гісторыю яго захворвання, сабраныя ўрачом пры апытванні самога хворага і блізкіх яму асоб.
[Ад грэч. anamnēsis — прыпамінанне.]
анана́с, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Травяністая трапічная расліна.
2. ‑а. Плод гэтай расліны, залацістага колеру, прадаўгаватай формы, духмяны і сакаўны.
[Ісп. ananas.]
анана́савы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ананасны.
анана́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ананасу.