Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ана́пест, ‑а, М ‑сце, м.

У вершаскладанні — трохскладовая стапа з націскам на апошнім складзе, напрыклад: Нӗ кля̆ні́/цӗ мя̆не́, / Што̆ тӑк сму́т/нӑ пя̆ю́. Купала.

[Грэч. anapaistos.]

анапесты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з анапестаў. Анапестычны верш.

анарма́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адступае ад агульнай нормы, ненармальны.

[Ад грэч. a — не і лац. normalis — нармальны.]

ана́рха-сіндыкалі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная рэакцыйная апартуністычная плынь у міжнародным прафсаюзным руху, якая лічыла сіндыкаты за адзіную мэтазгодную арганізацыю рабочых і адмаўлялася ад класавай барацьбы.

ана́рха-сіндыкалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік анарха-сіндыкалізму.

ана́рха-сіндыкалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анарха-сіндыкалізму, звязаны з ім.

анархі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай палітычнай барацьбы за дыктатуру пралетарыяту.

анархі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік анархізму, член арганізацыі анархістаў.

2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.

анархі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да анархіст.

анархі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анархістаў, звязаны з імі. Анархісцкая арганізацыя. // Уласцівы анархістам. Анархісцкае вучэнне.