Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

планіме́трыя, ‑і, ж.

Аддзел элементарнай геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што ляжаць на плоскасці.

[Ад лац. planum — плоскасць і грэч. metreō — мераю.]

плані́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. планіраваць.

плані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Плаўна зніжацца на лятальным апараце. Скала недалёка, і цяпер можна спакойна планіраваць. Гамолка. // Паступова і плаўна зніжацца (аб птушках). Плаўна планіруе каршун у сінім небе, карыстаючыся нябачнымі струменямі паветра. В. Вольскі.

[Ад фр. planer.]

планіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планіроўкі. Планіровачныя работы.

планіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Размяшчэнне асобных частак чаго‑н. у адносінах адна да другой. Міхась няўважліва слухаў, як брат гаварыў, што ён хутка паедзе на раён, каб там на месцы заняцца планіроўкай вёскі. Шахавец.

планіро́ўшчык, ‑а, м.

Работнік, які займаецца планіроўкай.

планіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да планіроўшчык.

планісфе́ра, ‑ы, ж.

Спец. Карта зямной або нябеснай сферы ў выглядзе паўшар’яў. Зямная планісфера.

[Лац. planum — паверхня, плоскасць і spháira — шар.]

планісфе́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да планісферы.

пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».

•••

Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.

Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.

[Лац. planka.]