Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

планетахо́д, ‑а, М ‑ходзе, м.

Машына, на якой можна перамяшчацца з месца на месца на планетах (акрамя зямлі).

плане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планеты (у 1 знач.). Планетная арбіта. Планетная сістэма.

плането́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і астэроід.

[Ад слова планета і грэч. eidos — від.]

плането́лаг, ‑а, м.

Астраном, які вывучае планеты.

планёр, ‑а, м.

Безматорны лятальны апарат. Хлапчукі рабілі самалёты і планёры, шылі са старых прасцін парашуты. Асіпенка.

[Фр. planeur.]

планёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак, ж.

Разм. Кароткая вытворчая нарада па абмеркаванню плана работы.

планёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планёра, планёраў і планерызму.

плані́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Разм. уст. Доля, лёс. Клопікаў зноў з’явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз. Лынькоў.

2. Тое, што і планета (у 1 знач.). — Усё з зямлі жыве. Усё за яе трымаецца, і лішні ты чалавек на зямлі, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй, ці калі, скажам, цесна табе на такой вялікай планідзе. Галавач.

планіме́тр, ‑а, м.

Спец. Матэматычны прыбор для вымярэння плошчы плоскіх фігур.

[Ад лац. planum — плоскасць і грэч. metreō — мераю.]

планіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планіметрыі, да планіметра.