Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пласкадо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пласкадонная лодка. [Стары] махнуў рукой і пачаў забіваць пакулле ў днішча пласкадонкі. Ракітны.

пласкадо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае плоскае дно. Пласкадонная лодка.

пласт, ‑а, М ‑сце, м.

1. Шчыльны слой чаго‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег. Колас. Цёпла ўхутанае тоўстым пластом моху, гэтае балота замярзала як след толькі ў самыя суровыя зімы. Паслядовіч.

2. Гарызантальны слой асадачнай горнай пароды. Вось ужо ў другім ствале пачалі сустракацца пласты каштоўных выкапняў. Кулакоўскі.

3. перан.; чаго або які. Аднародная ў якіх‑н. адносінах частка чаго‑н. Лексічны пласт. Фразеалагічны пласт. □ Гістарычна апраўдана і сама спрэчка паміж Ліпскім і Пратасавіцкім: засцянковая шляхта, як дваранскі пласт, была невядома для Расіі. «Полымя».

•••

Ляжаць як пласт (пластом) гл. ляжаць.

пластава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пластаваць.

пластава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пластаваць.

пластава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да пластаваць.

пластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Накладваць пластамі адзін на другі. Усходні вецер круціць сухі снег, гоніць яго з поля па роўнай белай пасцелі і пластуе гурбы каля платоў вёскі. Сергіевіч.

2. Разнімаць, дзяліць на пласты. Пластаваць мяса. □ Расказвай жа, як жывеш. Выкладзі праўду крутую... Ці не ступіўся лямеш. Што цаліну пластуе? Макаль.

пластавы́, ‑ая, ‑ое.

Які сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе пластоў. Пластавы вугаль.

пластма́са, ‑ы, ж.

Пластычная маса.

пластма́савы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з пластмасы. Пластмасавыя талеркі. Пластмасавы паясок.