пластро́н, ‑а,
Моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга.
[Фр. plastron.]
пластро́н, ‑а,
Моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга.
[Фр. plastron.]
пласту́н, ‑а,
1. Казак асобых пяхотных часцей Чарнаморскага і Кубанскага казачых войск, якія камплектаваліся ў 19 і пачатку 20 ст. з ліку добраахвотнікаў-разведчыкаў, што спецыялізаваліся на старажавой службе ў чаратах і плаўнях Кубані.
2. Разведчык, які рухаецца, перамяшчаецца паўзком.
пласту́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пластуна.
пласты́да, ‑ы,
[Грэч. plástides — якія ўтвараюць, ад plastós — вылеплены, аформлены.]
пла́стык 1, ‑у,
Тое, што і пластычная маса.
пла́стык 2, ‑а,
Мастак, які займаецца пластыкай (у 1 знач.).
пла́стыка, ‑і,
1. Уменне ствараць мастацкія вобразы ў форме фігур; скульптура.
2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў чалавечага цела, блізкіх да танцаў.
[Грэч. plastikē.]
пластыка́т, ‑у,
Від пластычнай масы.
пластыка́тавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з пластыкату.
пластылі́н, ‑у
Незасыхаючая пластычная маса з гліны, воску і тлушчу і іншых рэчываў, якая ўжываецца для лепкі.
[Ад грэч. plastós — вылеплены.]
пластылі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пластыліну; зроблены з пластыліну.