Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пескавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пяску. На гэтых пескавых прасторах, сярод рэдзенькае збажыны сям-там тырчаць купчастыя.. сосны. Сташэўскі. // З пяску; пясчаны. Пескавы насып. □ [Уладзік] ідзе не спяшаючыся, лёгка ступаючы па пескавой дарозе. Крапіва. З берага з разгону ўрэзваецца ў раку пескавая каса. Мурашка.

пескажы́л, ‑а, м.

Чарвяк, які жыве ў прыбярэжным марскім пяску, іле і служыць прынадай пры лоўлі рыбы.

пескалю́б, ‑у, м.

Шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая ўтварае густую дзярніну і прымяняецца для замацавання пяскоў. // Усякая расліна, якая добра расце, развіваецца на пясчанай глебе.

пескамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Спец. Цэнтрабежная машына для ўшчыльнення фармовачнай сумесі ў ліцейнай форме.

пескамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Прыстасаванне для ачысткі пяску ад гліны і іншых прымесей шляхам прамывання вадой.

пескары́й, ‑я, м.

Перапончатакрылае насякомае, якое водзіцца ў норах на пясчаных масівах.

пескары́йка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; Р мн. ‑рыек; ж.

Лічынка міногі, якая мае ўласцівасць зарывацца ў пясок.

пескаструме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае або ажыццяўляецца пры дапамозе моцнага струменя пяску. Пескаструменны апарат. Пескаструменная апрацоўка.

пескаструме́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, які апрацоўвае што‑н. пескаструменным апаратам.

пескаструме́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да пескаструменшчык.