пескавы, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пяску. На гэтых пескавых прасторах, сярод рэдзенькае збажыны сям-там тырчаць купчастыя.. сосны. Сташэўскі. // З пяску; пясчаны. Пескавы насып. ▪ [Уладзік] ідзе не спяшаючыся, лёгка ступаючы па пескавой дарозе. Крапіва. З берага з разгону ўрэзваецца ў раку пескавая каса. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)