Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хірама́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто займаецца хірамантыяй. Хірамант на кіеўскім вакзале Мне прарочыў чорную журбу. Гаўрусёў.

хірама́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да хірамант.

хірама́нтыя, ‑і, ж.

Варажба па лініях і абрысах далоні, якая, па забабонных уяўленнях, дазваляе вызначыць характар чалавека, прадказаць яго будучыню.

[Грэч. cheir — рука і mantéia — гаданне.]

хіру́рг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст у галіне хірургіі.

хірургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хірургіі. Хірургічная клініка. Хірургічная практыка. // Які выкарыстоўваецца пры аперацыях. Хірургічныя нажніцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хірургіі. Хірургічная аперацыя. □ Марыя Хведараўна зразумела ўжо, што тут неабходна хірургічнае ўмяшанне. Марціновіч.

хірургі́я, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным шляхам.

[Грэч. cheir — рука і érgon — работа.]

хісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да хістацца (у 1–3 знач.).

хісну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да хістаць.

хіста́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хістання (у 1 знач.). Хістальны рух.

хіста́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хістаць (у 1, 2 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. хістацца (у 1–3 знач.). Хістанне дрэў. □ І толькі складкі сукенкі ды ледзь прыкметнае хістанне чорных кос на спіне адзначалі яе [Анежкі] рух. Броўка.

2. Няўстойлівасць, зменлівасць. Хістанні тэмпературы. Хістанне цэн.

3. перан. Нерашучасць, сумненне. Ці зайздросны мой лёс? Ці шчасліва жыву? Каб такое пытанне стаяла ў анкеце, — Я, сябры, без хістання б запоўніў графу: — Так, па-мойму, я — самы шчаслівы на свеце! Гілевіч. Рады творчаму плёну, Мы працуем натхнёна, У нашым руху хістанняў няма. Журба.