Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хлебапёк, ‑а, м.

Уст. Тое, што і пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках. Агняцвет.

хлебапраду́кты, ‑аў; адз. хлебапрадукт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукты малацьбы, абмолу і іншай механічнай апрацоўкі збожжа — зерне, мука, крупы.

хлебапяка́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў. Хлебапякарная прамысловасць. // Прызначаны для выпечкі хлебных вырабаў. Хлебапякарная печ. Хлебапякарныя дрожджы.

хлебапяка́рня, ‑і, ж.

Тое, што і пякарня. Механізаваная хлебапякарня.

хлебапячэ́нне, ‑я, н.

Выпечка хлеба. Механізаванае хлебапячэнне.

хлебаро́б, ‑а, м.

Той, хто займаецца хлебаробствам. Сяўба для хлебароба заўсёды была экзаменам. «Звязда». Напружаную барацьбу за будучы ўраджай вядуць хлебаробы рэспублікі. «ЛіМ».

хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, упартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.

хлебаро́бства, ‑а, н.

Апрацоўка зямлі для вырошчвання хлеба (у 3 знач.). // Занятак хлебароба.

хлебаро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлебаробства.

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.