Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алько́ў, ‑кова, м.

Ніша для ложка ў сцяне пакоя.

[Фр. alčove з араб.]

алько́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з альковам, прызначаны для алькова. Алькоўная фіранка.

2. перан. Амурны, залётны, рамантычны. Алькоўныя сакрэты, тайны.

альмана́х, ‑а, М ‑у, м.

Зборнік літаратурна-мастацкіх, гістарычных і публіцыстычных твораў розных аўтараў.

[Ад араб. almanah — каляндар.]

а́льма-ма́тэр, ‑ы, ж.

Старадаўняя назва універсітэта ў лексіконе студэнтаў.

[Лац. alma mater — маці-карміцелька.]

альпака́, нескл., н.

1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі. // Поўсць гэтай жывёліны.

2. Высокагатунковая тканіна, зробленая з поўсці альпака.

[Амерыканскае alpaka або alpaqa.]

альпа́ры,

Спец.

1. прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары.

2. нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.

[Іт. al pari — нароўні.]

альпеншто́к, ‑а, м.

Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі.

[Ням. Alpenstock.]

альпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Альпаў.

2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць.

альпіна́рый, ‑я, м.

Участак саду або парку ў выглядзе штучнай камяністай горкі, засаджанай высакагорнай (альпійскай) расліннасцю.

альпіні́зм, ‑у, м.

Від спорту; высакагорны турызм.