Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алфаві́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алфавіта. Алфавітнае пісьмо. Алфавітная кніга. // Размешчаны паводле алфавіта. Алфавітны паказальнік. Алфавітны каталог.

алхі́мік, ‑а, м.

Той, хто займаўся алхіміяй.

алхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алхіміі.

алхі́мія, ‑і, ж.

Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне «філасофскага каменя» як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.

алыча́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы.

[Цюрк.]

алычо́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыгатаваны з алычы.

альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

альбіні́зм, ‑у, м.

Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.

[Ад лац. albus — белы.]

альбіно́с, ‑а, м.

Чалавек, жывёла або расліна з адзнакамі альбінізму.

альбіно́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑сак; ж.

Жан. да альбінос.