альбо́,
Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік «або».
альбо́,
Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік «або».
альбо́м, ‑а,
1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфіі, паштовак і пад.
2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў, чарцяжоў і інш., пераплеценых разам або складзеных у папку.
[Фр. album.]
альбо́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да альбома.
альбумі́н, ‑у,
[Ад лац. albumen, albuminis — бялок.]
альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.
альва́с, ‑у,
альвеаля́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да альвеолаў.
•••
альвео́лы, ‑аў;
1. Найдрабнейшыя пузыркі, якія ўтвараюцца лёгачнай тканкай і да якіх падыходзяць канцавых разгалінаванні крывяносных жылак.
2. Ямкі ў сківіцах, дзе змяшчаюцца карані зубоў.
альдрава́нда, ‑ы,
Водная насякомаедная рэліктавая расліна сямейства расянкавых.
альдэгі́ды, ‑аў;
Арганічныя злучэнні, якія з’яўляюцца прадуктамі няпоўнага акіслення спірту.