Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пена́л, ‑а, м.

Падоўжная скрынка, футарал для ручак, алоўкаў, гумак і пад.

[Ад лац. penna — пяро.]

пена́льці, нескл., м.

У футболе — штрафны ўдар па варотах праціўніка з адлегласці 11 метраў.

[Англ. penalty.]

пенапла́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Пластмаса з вялікай колькасцю пораў і поласцей.

пенапла́ставы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з пенапласту.

пенасіліка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Будаўнічы матэрыял з вапны і молатага пяску; порысты бетон.

пенасіліка́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пенасілікату.

пена́ты, ‑аў; адз. няма.

Уст. Родны дом, родны кут, дамашні ачаг.

[Ад лац. Penates — багі дамашняга ачага.]

пе́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з зеленавата-бурым апярэннем, якая гняздзіцца звычайна на зямлі.

пенашкло́, ‑а, н.

Порысты цеплаізаляцыйны матэрыял, які вырабляецца са шкла ці шкляной масы.

пенашкляны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пенашкла.