Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пацёртасць, ‑і, ж.

1. Стан паводле знач. дзеясл. пацерці.

2. Пашкоджанне, раздражненне верхніх слаёў скуры ад трэння. Пацёртасці на шыі каня.

пацёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пацерці.

2. у знач. прым. Са слядамі доўгага карыстання; паношаны. Пацёрты партфель. Пацёртае паліто. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Змардаваны, змарнелы. Пацёрты твар. Пацёрты выгляд.

пацёхкаць, ‑ае; зак.

Цёхкаць некаторы час.

пацёхкваць, ‑ае; незак.

Час ад часу цёхкаць.

пацікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., за кім-чым і з дадан. сказам.

Цікаваць некаторы час. [Кастусь:] — Мы спачатку пацікуем за .. [паляўнічымі], а там, можа, і раскажам [пра Паўла]. Ваданосаў.

паціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак.

Праявіць цікавасць да каго‑, чаго‑н. Прылуцкі нават не пацікавіўся, каму і навошта патрабуюцца такія матэрыялы. Новікаў. Урач пацікавілася, як Міколава нага, якую яна нядаўна лячыла. Шчарбатаў.

па́ціна, ‑ы, ж.

Спец. Налёт зеленаватакарычневага колеру, што ўтвараецца на паверхні прадметаў з медзі і бронзы ў выніку акіслення, якое адбываецца пад уздзеяннем часу або ствараецца штучна.

[Іт. patina.]

паціні́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пацініраваць.

паціні́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да пацініраваць.

паціні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) медныя і бронзавыя вырабы пацінай для таго, каб надаць ім выгляд старадаўніх.