пацверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць цвярозым, цверазейшым.
пацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пацвердзіць.
пацве́рдзіцца, ‑дзіцца; зак.
Аказацца правільным, падмацавацца доказамі. Здагадкі пацвердзіліся. □ [Кацялёў]: — Я вам сказаў: многія факты ў выніку маёй праверкі пацвердзіліся. Шамякін.
пацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што і без дап.
Прызнаць правільнасць чаго‑н. (зробленай раней заявы, сказаных слоў і пад.). Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Усе пацвердзілі тое, што паведаміў Крук. Кавалёў. // Запэўніць, пераканаць у верагоднасці чаго‑н. Малашкін пацвердзіў, што Гусак злоўлены, але яшчэ знаходзіцца ў вобласці. Пестрак. // З’явіцца доказам правільнасці чаго‑н. І дзед прыглядаўся да зямлі, як бы шукаў даўнейшага вогнішча, каб пацвердзіла яно яго праўду. Колас.
пацвісці́, ‑цвіце; зак.
1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.
2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.
пацвялі́цца, ‑цвялюся, ‑цвелішся, ‑цвеліцца; зак.
Разм. Цвяліцца некаторы час. Любіў .. [Міхал] базарны тлум, мнагалюддзе, любіў паштурхацца каля прылаўкаў, пацвяліцца з вострымі на язык цёткамі. Карпаў. Не было ніякага сумнення, што пара «месераў» толькі пацвялілася. Асноўная схватка наперадзе. Алешка.
пацвялі́ць, ‑цвялю, ‑цвеліш, ‑цвеліць; зак., каго.
Разм. Цвяліць некаторы час. Пацвяліць сабаку.
пацвярджа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе пацвярджэнне чаго‑н. Пацвярджальны факт. Пацвярджальны подпіс. Пацвярджальная тэлеграма.
пацвярджа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пацвердзіцца.
2. Зал. да пацвярджаць.