Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.

пахрапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; зак.

Храпці некаторы час.

пахру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. З’есці з хрустам усё, многае.

2. і без дап. Хрумстаць некаторы час.

пахру́мстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахрумстваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

пахру́мстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку хрумстаць. Толя накроіў хлеба і сала; пачалі есці, пахрумстваючы свежымі агуркамі. Брыль.

пахру́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хрустаць некаторы час.

пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі. Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі. Нядзведскі.

пахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Хрыпець некаторы час.

пахры́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Разм. Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. [Стары] сагнуўся і асунуўся. Дзеці ад крыку пахрыплі. Лобан.

пахрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

У праваслаўных — пацалавацца тройчы, віншуючы са святам вялікадня. Калі скончылі песню, у якой прыняў удзел і Базыль, ён пахрыстосаваўся з гаспадарамі і з «валачобнікамі» па ўсіх правілах велікоднага этыкету. Колас.