Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пацвердзіць.

пацвярджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацвярджаць — пацвердзіць.

2. Тое, што пацвярджае, чым пацвярджаецца што‑н.; доказ. Выдатныя поспехі беларускага народа і яго баявога авангарда — Кампартыі Беларусі — нагляднае і пераканаўчае пацвярджэнне праваты і жыццёвасці ленінізма. «Маладосць».

пацвярдзе́ць, ‑ее; зак.

Стаць цвёрдым, цвярдзейшым. Гразь пад нагамі падшэрхла і пацвярдзела. Грахоўскі. Голас .. [сакратара ЦК] пацвярдзеў, узняўся, набыў інтанацыі, якія найбольш выразна даносяць думкі да слухача. Хадкевіч.

пацеляпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Целяпацца некаторы час.

пацеляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.

Целяпаць некаторы час.

паце́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пацець.

паце́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацепваць і пацепвацца.

паце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі. У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся як мага глыбей засунуць у кішэні рукі. Асіпенка. [Ласяняты] дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык.

паце́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.

Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі). Шура настаўляе каўнер пінжака, зябка пацепвае плячамі. Навуменка. Але прыходзілася ляжаць і толькі пацепваць плячамі, каб трохі сагрэцца. Шахавец.

пацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., каго-што.

1. Абцерабіць усё, многае. Селівон абцерабіў ліпу да вяршка. Засталося пацерабіць сукі. Баранавых.

2. і без дап. Церабіць некаторы час. Пацерабіць да абеду буракі. □ Сабачаня зірнула яму ў вочы і лізнула руку, калі Кіма пацерабіў яго за вушы. Няхай.