Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паўвекавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да паўвека, звязаны з завяршэннем пяцідзесяці гадоў. Паўвекавы юбілей. // Які працягваецца паўвека, пяцьдзесят гадоў. Паўвекавая барацьба.

паўвіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Увіхацца некаторы час. Паўвіхайся з граблямі вакол кожнага куста, дзе косамі паабівалі мужчыны, — рукі, як пры вывіху, заныюць. Паўлаў.

паўво́страў, ‑рава; мн. паўастравы, ‑оў; м.

Частка сушы, якая з трох бакоў абмываецца вадой. Польскі паўвостраў. Балканскі паўвостраў.

паўво́сь, ‑і, ж.

Спец. Вал, які перадае вярчэнне вядучым колам аўтамабіля або трактара. Задняя паўвось аўтамабіля.

паўвы́спа, ‑ы, ж.

Невялікі паўвостраў, часцей пясчаны. Дзедава вёска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле нешырокай паўвыспы, якая, урэзваючыся ў возера доўгай касою, падзяляе яго на дзве затокі. Брыль.

паўвядзёрны, ‑ая, ‑ае.

Емістасцю ў палавіну вядра. А печ аж гудзе ад пален[аў] смалістых, Клякоча вада ў паўвядзёрным гляку. Хведаровіч.

паўвядра́, н.

Палавіна вядра. Надаіць паўвядра малака.

паўвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Увязаць усё, многае. Паўвязваць рэчы.

паўвярсты́, ж.

Палавіна вярсты. Шура ўжо адышоўся з паўвярсты, беручы кірунак, процілеглы сонцу. Навуменка.

паўвяршка́, м.

Палавіна вяршка. — На паўвяршка выцягнуліся, — сказала.. [Васіліна], кратаючы пальцамі маладыя шыпулькі ялінак. Савіцкі.

•••

Ад гарпіна паўвяршка — пра недарослага, малога чалавека.