Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паўасве́тлены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова, слаба асветлены. Паўасветлены пакой.

паўаўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Механізм, які самастойна робіць адзін рабочы цыкл, але патрабуе ўмяшання чалавека для паўтарэння цыкла.

паўаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўаўтамата; які з’яўляецца паўаўтаматам. Паўаўтаматычны станок.

паўафіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім афіцыйны; афіцыйны да некаторай ступені. Незалежны і паўафіцыйны тон укалоў дзяўчыну. Карпюк.

паўба́к, ‑а, м.

Тое, што і бак ​2.

паўбіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Убіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Убіць усё, многае. Паўбіваць цвікі.

паўбіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Убрацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Убраць усіх, многіх або ўсё, многае. — Наш валасны пісар, — казаў бацька, — вунь як жыве, зусім панам: дочак паўбіраў, сына ў горадзе ў гімназіі вучыць. Галавач.

паўбо́г, ‑а, м.

У антычнай міфалогіі — бажаство ніжэйшага разраду, а таксама герой, які заслужыў бессмяротнасць сваімі подзвігамі.