Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індывідуалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да індывідуаліст.

індывідуалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да індывідуалізму, індывідуаліста. Індывідуалістычны напрамак у мастацтве.

2. Прасякнуты індывідуалізмам, схільны да яго; уласцівы індывідуалісту. Індывідуалістычная псіхалогія. Індывідуалістычныя імкненні.

індывідуалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індывідуаліста. Індывідуалісцкія замашкі.

індывідуа́льнасць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць якую‑н. асобу або з’яву. Мастацкая індывідуальнасць паэта. Індывідуальнасць стылю. □ У аповесці «Сонца пад шпалы» Хе. Шынклер выявіў сябе як пісьменнік са сваім почыркам, са сваёю творчаю індывідуальнасцю, са сваім стылем. Арабей.

2. Чалавек як уладальнік і носьбіт асабістых, характэрных для яго рыс, асаблівасцей; асоба. Гераізм мас у.. паэме раскрываўся праз паказ гераізму індывідуальнасцей. Лойка.

індывідуа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму; асабісты. Індывідуальныя рысы. Індывідуальны густ.

2. Які знаходзіцца ў асабістым карыстанні, распараджэнне асобны, не агульны. Індывідуальная гаспадарка. Індывідуальны транспарт. // Прызначаны для асабістага карыстання. Індывідуальны перавязачны пакет.

3. Які ажыццяўляецца, робіцца асобнымі людзьмі; не калектыўны. Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Індывідуальнае і брыгаднае спаборніцтва.

4. Асаблівы для кожнага індывідуума. Індывідуальны падыход. Індывідуальны план.

5. Асобны, адзінкавы. Індывідуальны выпадак.

індыві́дуум, ‑а, м.

Кніжн. Кожны самастойна існуючы жывы арганізм; асобіна. // Асобны чалавек, асоба.

[Лац. individuum — асобіна.]

інды́га, нескл., н.

1. Фарбавальнік цёмна-сіняга колеру, які ў мінулым здабываўся з соку некаторых трапічных раслін, а цяпер атрымліваецца хімічным спосабам.

2. у знач. прым. Цёмна-сіні, кубавы. Сукенка колеру індыга.

[Ісп. indigo.]

інды́гавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да індыга. Індыгавая вытворчасць.

2. Цёмна-сіні, кубавы. Індыгавая фарба. Індыгавы колер.

і́ндыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індыю. Індыевая руда.

інды́ец,

гл. індыйцы.