Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пастро́нкі, ‑аў; адз. пастронак, ‑нка, м.

Частка збруі — рамяні (вяроўкі), якія злучаюць ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану. [Конь] увагнуў галаву, напяліся пастронкі і плуг урэзаўся ў мяккую зямлю. Грахоўскі.

паструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Перастругаць усё, многае.

2. і без дап. Стругаць некаторы час.

пастрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пастрыгчыся.

2. Зал. да пастрыгаць.

пастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пастрыгчы.

пастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. пастрыг, ‑ла; заг. пастрыжы; зак.

1. што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон. // каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...» Кучар.

2. каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.

пастры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; пр. пастрыгся, ‑лася; заг. пастрыжыся; зак.

1. Пастрыгчы сабе валасы, даць сябе пастрыгчы. Няма і такога прыкметнага хвалістага чуба Зайцава: як і палітрук, усё-такі ён змог неяк пастрыгчыся. Даніленка.

2. Прыняць пострыг; стаць, зрабіцца манахам (манашкай). Пражыла .. [Ксенія] разгульнае жыццё, а пад старасць пастрыглася ў манаткі. Асіпенка.

пастры́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастрыгчы.

2. у знач. прым. Які (якога) пастрыглі. Святло ад вогнішча кідаецца на яго [Алісеяў] пачарнелы жарсткаваты твар, на пастрыжаныя калючыя вусы і на шапку цёмна-русых валасоў. Каваль.

пастрыжэ́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад, які спраўляецца пры пасвячэнні ў манаства і які суправаджаецца падразаннем валасоў; пострыг.

пастрыно́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Стрыножыць усіх, многіх. Пастрыножваць коней.

пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Страляць час ад часу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва. Місько. Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў. Новікаў. Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта. Машара.