пасто́птвацца, ‑аецца; зак.
Стаптацца — пра ўсё, многае. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Святочныя боты яго паабшморгваліся, пабялелі; пастоптваліся ў іх абцасікі, і не ў галаве вусатаму боты — жывецца як да часу. Чорны.
пасто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стаптаць усё, многае.
пасто́чвацца, ‑аецца; зак.
Зрабіцца тонкім ад тачэння — пра ўсё, многае.
пасто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стачыць 1 усё, многае.
пасто́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стачыць 3 усё, многае.
пастрае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пастроіцца і пастроіць.
2. Строй, размяшчэнне ў страі. Лінейнае пастраенне.
пастражэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць строгім, стражэйшым. Голас Якімца пастражэў. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць пагаварыць непатрэбшчыны. Савіцкі. Выпадак з Чахоніным насцярожыў не толькі брыгадзіра. Кожны член брыгады неяк схамянуўся, пастражэў. Лось.
пастрайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць стройныя, страйнейшым. Нават магло здавацца, што ён [Адам Блецька] выраўняўся і пастрайнеў з усёй сва[ёй] постаці. Чорны.
пастраката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Стракатаць некаторы час. Сарока, махаючы хвастом, праляцела над маёй галавой, села на снег, пастракатала і, пакінуўшы на снягу крыжыкі слядоў і адбітак хваста, паляцела. Хомчанка.
пастраля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастраляць.
2. у знач. прым. Выкарыстаны ў стрэльбе. Пастраляныя гільзы.