пасту́х, ‑а, м.
Той, хто пасе статак. Рана пачалося самастойнае Іванава жыццё, жыццё падпаска, а пасля — панскага пастуха. Дуброўскі.
пастухо́ў, ‑ова.
Які належыць пастуху. Дзіўна .. гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. Зарэцкі. Юрка па-гаспадарску крочыць па вуліцы і раз за разам звонка страляе пастуховай пугай. Курто.
пастухо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастуха, уласцівы яму. Большую ўвагу сярод свайго пастухоўскага брата аддаваў Цімох Яхімаву Юзіку. Колас. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць. Гэта, відаць, звычка далёкага пастухоўскага маленства. С. Александровіч. Сярод песень, сабраных М. Федароўскім, — любоўныя, сямейныя, вясельныя, радзінныя, купальскія, жніўныя, дзіцячыя, пастухоўскія, рэкруцкія, балады, прыпеўкі і г. д. Саламевіч.
пастухо́ўства, ‑а, н.
Занятак пастуха. Той першы год пастухоўства пакінуў аб сабе толькі два ўспаміны. Асіпенка.
пасту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Жан. да пастух.
пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства. Кулакоўскі. Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў. Камейша.
пастфа́ктум, прысл.
Кніжн. Пасля таго, як што‑н. ужо зроблена, адбылося.
[Ад лац. post factum — пасля зробленага.]
пастыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Пасаромецца. [Міхал:] — І не сядзі, як сыч. Сонца ўжо над хатай. Чалавека б чужога пастыдаўся. Пташнікаў.
пастыжо́р, ‑а, м.
Спецыяліст, які робіць парыкі, вусы, бароды і пад. для акцёраў.
[Ад фр. postiche — прыстаўны, фалыпывы.]
пастыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., з кім і без дап.
Разм. Тое, што і апастыляцца. Цяўлік надта любіў разяўляцца на ўсіх, пастыляўся нават з дарослымі, лез на кожнага, як жаба на корч. М. Стральцоў.