Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

па́стыр, ‑а, м.

1. Уст. паэт. Пастух. Пастыр стадка ў поле гоніць і пяе. Дзе роўкі, валы, коні, Дзе мае? Купала.

2. Свяшчэннік, кіраўнік паствы. [Поп:] — Клянуся святым крыжам... Бог пакарае таго, хто не верыць свайму пастыру духоўнаму! Якімовіч.

пасты́р, ‑а, м.

Абл. Пастух. Доўга пастыр на трубе Пералівае зару. Танк. На небе месяц, як пастыр, на плечы ўскінуўшы сярмягу, зганяе хмары ўсе ў Мазыр, каб паратунак даць на смагу. Дубоўка.

па́стырскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пастыра, належыць пастыру. Гукі бяроставай пастырскай трубы, нібы спевы паляўнічага ражка, зычна разліваліся ў бары. Бядуля.

пасты́ць, ‑стыне; зак.

1. Астыць, прастыць — пра ўсё, многае. — Там усё, мусіць, пастыла. Й падагрэю! Гурскі.

2. Стыць некаторы час.

пастэ́ль, ‑і, ж.

1. Мяккія каляровыя алоўкі (без аправы) для жывапісу, зробленыя са спрасаванага фарбавага парашку. Гэта былі дзесяткі эцюдаў, .. накіды карандашом, вугалем, пастэллю. Ракітны.

2. Рысунак, выкананы такімі алоўкамі. Пейзажныя пасталі.

3. Тэхніка жывапісу, заснаваная на прымяненні такіх алоўкаў; адпаведны жанр жывапісу.

[Іт. pastello.]

пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс. // Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.

2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах. Ліс. [Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў. «Работніца і сялянка».

пастэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: пастэраўскія прышчэпкі гл. прышчэпка.

[Ад уласн. імя.]

пастэрызава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастэрызаваць.

2. у знач. прым. Падвергнуты пастэрызацыі; абясшкоджаны. Пастэрызаванае малако. Пастэрызаваныя фруктовыя сокі.

пастэрызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Падвергнуцца (падвяргацца) пастэрызацыі.

2. толькі незак. Зал. да пастэрызаваць.

пастэрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Падвергнуць (падвяргаць) пастэрызацыі. Пастэрызаваць грыбы.

пастэрыза́тар, ‑а, м.

Апарат для пастэрызацыі. Паравы пастэрызатар.