пасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. каго-што. Сунучы, перамясціць; перасунуць. Падумаўшы, што цяпер рабіць манеўры будзе цяжэй, Аляксей прывычным рухам перавёў рэверс, пасунуў рэгулятар. Васілёнак. Чалавек прайшоўся па хаце, пасунуў нагой табурэтку да стала, сеў. Асіпенка.
2. перан.; што. Прасунуць уперад, пасадзейнічаць развіццю чаго‑н. Але і тое, што вядома нам, дае права паставіць Францішка Багушэвіча ў рад буйнейшых пісьменнікаў свайго часу, лічыць яго першым, які перанёс слаўныя традыцыі паэзіі Шаўчэнкі і Някрасава на беларускую глебу, значна пасунуў наперад пасля Дуніна-Марцінкевіча развіццё беларускай літаратуры. Клімковіч.
3. Разм. Паволі пайсці, паплесціся, пасунуцца. [Карызна] задуменна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы. Зарэцкі.
пасураве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў суровым, суравейшым. Колышаў, незвычайна бледны, пасуравелы, абняўшы аберуч .. Архіпава, выцягваў яго з люка. Мележ.
пасураве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць суровым, суравейшым. Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым пасуравеў і нахмурыў бровы. Гурскі.
пасур’ёзнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць сур’ёзным, больш сур’ёзным. Нават Арцём Світка пасур’ёзнеў, задумаўся. Пестрак.
пасурмі́ць, ‑сурмлю, ‑сурміш, ‑сурміць; зак., што.
Пафарбаваць, пачарніць (бровы, вусы і пад.) сурмой (у 2 знач.). Пасурміць валасы.
пасу́рмлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пасурміць.
пасу́слены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пасусліць.
пасу́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Запэцкаць слінай усё, многае.
2. і без дап. Сусліць некаторы час.
пасу́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, праводзіцца раз у суткі.
пасу́ху, прысл.
Па сухім месцы, сухім шляхам. На вуліцы крыху пратапталіся, папрысыхалі сцежкі, з гора ды з бяды прайсці можна пасуху. Мурашка.