Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасляз’е́здаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля з’езда. Першы пасляз’ездаўскі пленум.

паслякастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У паслякастрычніцкі перыяд, калі Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала сваю дзяржаўнасць, пачынаецца новы этап у вывучэнні спадчыны Скарыны. Алексютовіч. Ужо ў першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе графіка не толькі пабыла «правы грамадзянства», але выйшла на перадавыя рубяжы беларускага савецкага мастацтва. Шматаў.

пасляледніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля ледніковай эпохі. Пасляледніковы перыяд.

пасляло́г, ‑а, м.

Спец. Частка слова або часціца, якая адпавядае па функцыі прыназоўніку, але ўжываецца пасля слова.

паслянавальні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля навальніцы. Паслянавальнічная цішыня.

паслянаціскны́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца пасля націску ў слове. Паслянаціскныя зычныя. Паслянаціскны склад.

пасляпасяўны́, ‑ая, ‑ое.

Які бывае, адбываецца пасля сяўбы. Пасляпасяўная апрацоўка глебы.

пасляпі́ць, ‑сляплю, ‑слепіш, ‑слепіць; зак., каго-што.

1. Асляпіць усіх, многіх.

2. Зрабіць слепаватымі (пра вочы).

пасляро́давы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля родаў. Пасляродавае захворванне.

паслярэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля якой‑н. рэвалюцыі.