Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паслясло́ўе, ‑я, н.

Заключэнне, заключны артыкул, які змяшчаецца ў канцы твора. Друкуючы гэтыя нататкі, мне б хацелася зрабіць пасляслоўе. Скрыган.

пасляўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля ўборкі ўраджаю. Пасляўборачная апрацоўка зерня.

пасляшлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля шлюбу. Пасляшлюбнае падарожжа.

па́сма, ‑ы, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель. // Спец. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.

2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб. Лупсякоў. Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека. Скрыган. // Пучок якога‑н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. Пташнікаў. // перан. Пра што‑н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго‑н. Пасма туману. □ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Маўр. Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы. Бядуля. У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму. Новікаў.

пасма́глы,

гл. пасмяглы.

пасма́гнуць,

гл. пасмягнуць.

пасма́жыцца, ‑жыцца; зак.

1. Сасмажыцца — пра ўсё, многае.

2. Смажыцца некаторы час.

пасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Прыгатаваць смажаннем. [Стрыбульскі:] Можа сала пасмажыць? Я загадаю. Мігам зробяць. Мележ.

2. каго-што. Сасмажыць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. і без дап. Смажыць некаторы час.

пасмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

1. што. Папрабаваць на смак, пакаштаваць. Потым.. [Апанас] узяў лыжку, пасмакаваў боршч. Савіцкі. Людзі пасмакуюць тое пойла, ды шусь міску пад плот. С. Александровіч. // Са смакам з’есці што‑н. Добра было спакваля, не спяшаючыся, пасмакаваць тую лусту. Даніленка.

2. Смакаваць некаторы час. Паверыў Вэня ці не, Сашка не цікавіўся дазнацца, яму важна было пасмакаваць рамантычныя дэталі падзей. Чорны.

пасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

1. Сасмактаць, высмактаць усё, многае.

2. і без дап. Смактаць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. «Во, — думаў дзед, ідучы на панскую кухню, — пап’ю чаю з заваркай ды пасмакчу салодкага цукру». Рамановіч.