Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

парафразава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да парафразаваць.

парафразава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) у форме парафразы.

парафрасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парафразы, з’яўляецца парафразай.

парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.

Разм.

1. Зак. да рахавацца.

2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.

парахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе.

Зак. да рахаваць.

парахавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пораху. Парахавы дым. // Прызначаны для вырабу або захоўвання пораху. Парахавы склад.

парахаўні́ца, ‑ы, ж.

Уст. Сумна або пасудзіна, у якой захоўвалі порах.

парахма́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рахманым, рахманейшым.

парахне́ць, ‑ее; незак.

1. Ператварацца ў парахню. Шматлікія курганы, дзе парахнеюць косці заваёўнікаў, з’яўляюцца нямымі сведкамі вялікіх бітваў, што тут адбыліся. Гурскі. Сем’і павялічваліся, дзяліліся, старыя хаціны парахнелі ад часу або знішчаліся выпадковымі пажарамі, на іх месцы вырасталі новыя, а зямлі не прыбаўлялася. Хадкевіч.

2. перан. Станавіцца непрыгодным; аджываць. Уязджае глыбока ў зямлю, парахнее ўвесь стары ўклад жыцця. «Маладосць».

парахня́, ‑і, ж.

Дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва. Дзед кажа, што гэта ўжо бярвенне ўсярэдзіне сапрэла на парахню. Сабаленка. [Пракоп:] — Шашаль, бач, як точыць, аж парахня сыплецца. Вітка.

•••

Парахня сыплецца (пагард.) — пра вельмі старога, слабага чалавека.