парахне́ць, ‑ее; незак.

1. Ператварацца ў парахню. Шматлікія курганы, дзе парахнеюць косці заваёўнікаў, з’яўляюцца нямымі сведкамі вялікіх бітваў, што тут адбыліся. Гурскі. Сем’і павялічваліся, дзяліліся, старыя хаціны парахнелі ад часу або знішчаліся выпадковымі пажарамі, на іх месцы вырасталі новыя, а зямлі не прыбаўлялася. Хадкевіч.

2. перан. Станавіцца непрыгодным; аджываць. Уязджае глыбока ў зямлю, парахнее ўвесь стары ўклад жыцця. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)