абе́дзве,
гл. абодва.
•••
Абедзвюма рукамі ўхапіцца гл. ухапіцца.
Абедзвюма рукамі трымацца гл. трымацца.
Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.
абе́дзенны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да абеду; прызначаны для абеду. Абедзенны перапынак. Абедзенная пара. Абедзенны стол.
аб’е́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аб’есці (у 1 знач.).
аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.
Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры. Дамашэвіч.
абе́днены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абядніць.
абе́дня, ж.
Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка.
абезгало́віць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.
1. Зняць, адсячы галаву каму‑н.
2. перан. Пазбавіць што‑н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва. Абезгаловіць паўстанне.
абезгало́сець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым.
абезгало́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць.
абезгало́ўліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць.