папераме́нна, прысл.
На перамену адзін аднаму, па чарзе. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку [касцоў] папераменна мянцілі косы. Гартны.
папераніцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Пераніцаваць усё, многае. Папераніцоўваць адзенне.
паперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Мікола, ідзі ды паперанось тыя мяхі ў сенцы, — сказаў як загадаў Надзя. Сабаленка. Чаратун павёў лодку вадою на паўночны бок, да большых кустоў.. Папераносіў да будана ламачча, разаслаў у будцы ватоўку. Місько.
паперапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Перапаліць усё, многае.
паперапаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што, цераз што і без дап.
Перапаўзці — пра ўсіх, многіх. Чэрві паперапаўзалі з дрэў на сцяну. Хлопцы па-пластунску паперапаўзалі цераз дарогі.
паперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Перапісаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паперапісваць песні ў альбом. Паперапісваць усіх прысутных. Паперапісваць маёмасць па дзяцей.
папераплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што, цераз што і без дап.
Пераплысці, пераплыць — пра ўсіх, многіх. Усе папераплывалі раку.
папераплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Пераплесці ўсё, многае. Папераплятаць часопісы.
паперарэ́зальны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да разразання паперы. Паперарэзальная машына.
папераса́джваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паперасаджваць.