Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паперако́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакасіць ​1 усё, многае.

паперако́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакасіць ​2 усё, многае.

паперакро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Перакроіць усё, многае. Паперакройваць касцюмы.

паперакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакруціць усё, многае.

паперакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Перакрыць усё, многае. Паперакрываць дахі. Паперакрываць рэкі. Паперакрываць дарогі.

паперакрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакрэсліць усё, многае. Паперакрэсліваць старонкі. □ Загалоўкі я падаваў з народных прыказак і прымавак. Маргун іх паперакрэсліваў і панапісваў свае. Сабаленка.

папераку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакусіць усё, многае (гл. перакусіць у 1 знач.).

паперала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак., што, цераз што і без дап.

Пералезці — пра ўсіх, многіх. Папералазіць цераз плот.

паперало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераламаць усё, многае.

паперало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і папераломваць.

папералята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Пераляцець — пра ўсіх, многіх. Куры з крыкам папераляталі ў сад. Місько.