Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перажыць усіх, многіх або ўсё, многае. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. І ўсе жонак сваіх паперажывалі. Ермаловіч.

2. Перажываць, хвалявацца некаторы час.

паперайна́чвацца, ‑аецца; зак.

Разм. Перайначыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

паперайна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Перайначыць усё, многае або ўсіх, многіх.

паперакіда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Перакінуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паперакідацца цераз плот. Паперакідаўся агонь на будынкі.

паперакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Перакінуць усё, многае або ўсіх, многіх.

паперакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паперакідаць.

папераклада́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Перакласці ​1 ўсё, многае або ўсіх, многіх.

папераклада́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакласці з адной мовы на другую ўсё, многае.

паперакла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паперакладаць ​1.

паперако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераканаць усё, многае.

паперако́швацца, ‑аецца; зак.

Перакасіцца — пра ўсё, многае. Дзверы паперакошваліся.