папе́сціцца, ‑пешчуся, ‑песцішся, ‑песціцца; зак.
Песціцца некаторы час. Так добра там, прылёгшы на пясок, Папесціцца ружовым летнім ранкам! Колас. [Бацька:] — Раненька, калі сонца прыгрэе ды ціха навокал, цецерукі любяць папесціцца ў пясочку. Кірэенка.
папе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго.
Песціць некаторы час. Не хапае [Ніне] дачушкі. Хацелася б папесціць яе, пагаварыць, падурэць... Мележ.
папе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што, чаго і без дап.
Разм.
1. Спець усё, многае.
2. Пець некаторы час.
папе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад папячы.
пап’е́-машэ́, нескл., н.
Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап’е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.
[Фр. papier mâché — жаваная папера.]
папіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. што. Піць патроху, не спяшаючыся або час ад часу. Я ўспомніў, як у адной экзатычнай кватэры мы сядзелі і папівалі сухое віно пад крыкі шматлікіх папугаяў. Караткевіч.
2. Разм. П’янстваваць зрэдку, час ад часу.
папі́зм, ‑у, м.
1. Рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы.
2. Тое, што і каталіцызм.
папіка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. папікаць — папікнуць; папрок.
папіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да папікнуць.
папікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.
Выказаць каму‑н. нездавальненне, дакор; папракнуць. Настаўнік папікнуў сябе за легкадумнасць. Колас. Алесь упершыню асмеліўся папікнуць Лену: — Навошта чапаць тое, што мне самому брыдка ўспомніць? Ваданосаў.