паня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго і без дап.
Няньчыць некаторы час. Паняньчыць дзіця.
паня́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кемлівы. Дзядзька Анікей сказаў мне: — Ты хлопец панятлівы, праз які год з цябе выйдзе кравец лепшы за мяне. Сабаленка.
паняты́, ‑ога, м.
Асоба, якая запрашаецца органамі ўлады ў якасці сведкі пры вобыску, вопісе маёмасці, аглядзе і пад. Назаўтра камісія з панятых і леснікоў налічыла па лесе больш за пяцьсот свежых пнёў. Лобан.
паня́цце, ‑я, н.
1. Адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека, якая ўзнікае як вылучэнне і абагульненне прадметаў пэўнага класа. // Разуменне, якое адлюстроўвае найбольш агульныя істотныя ўласцівасці, сувязі і адносіны прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Паняцце трохвугольніка. Паняцце прыбавачнай вартасці. □ У паняцце «беларуская мова» ўваходзіць як беларуская літаратурная мова, так і народная мова ва ўсёй сукупнасці яе разнастайных гаворак. Юргелевіч.
2. Уяўленне аб чым‑н.; веданне чаго‑н. Кожная вышывальшчыца павінна мець паняцце аб колерах. Данілевіч. // звычайна мн. (паня́цці, ‑яў). Сукупнасць поглядаў на што‑н.; ўзровень разумення чаго‑н. Па вобразу жыцця і па паняццях земляробчы клас усёй Заходняй Еўропы прадстаўляе як бы адно цэлае. Лушчыцкі. // Разм. Здольнасць разабрацца ў чым‑н.; разуменне, меркаванне. [Дзед Сымон:] — Я вось так гляджу: павінен чалавек да ўсяго мець паняцце. Лынькоў.
паня́ць, найму, поймеш, пойме; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і зразумець. Родзяцца ў сэрцы дзіўныя думы, Хочацца пушчу падслухаць, паняць. Купала. Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць. Багдановіч. Не ведаю, ці заахвоцілі мяне такія доказы, але з гэтае гаворкі я паняў, што людзі не роўныя. Скрыган.
•••
Паняць моду — тое, што і узяць моду (гл. узяць).
па́па, ‑ы, м.
Вярхоўны галава рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. Рымскі папа. □ Марыю разам з другімі прыгожымі дзяўчатамі з другіх прыходаў пасылалі аднойчы на нейкую ўрачыстую імшу, якую правіў сам папа ў саборы Святога Пятра. Лынькоў.
[Лац. papa, ад грэч. pappas — бацька.]
папаара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Араць доўга, неаднаразова.
папабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Бегаць доўга, неаднаразова. У той дзень Піліпку давялося папабегаць. Раніцай аднёс газеты салдатам, потым рабочым тытунёвай фабрыкі. П. Ткачоў.
папабе́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папабегаць. — Як жа гэта — адразу? Мо падумаеце, памяркуеце? — ..Бродаўцы зноў: — Абдумалі, абмеркавалі... — Так што кожны няхай папабегвае... Баранавых.
папабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Біць неаднаразова; пабіць многа каго‑, чаго‑н. — І не прызнаваўся нікому стары, што сынок яго папабіваў... Толькі перад смерцю Аўгінні іхняй пажаліўся. Кудравец.