Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

папаваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Варочаць доўга, неаднаразова; паварочаць многа чаго‑н. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў. Грахоўскі.

папаваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папаварочаць. За сваё жыццё .. [Тоня Базылькевіч] бярвення папаварочваў і карчоў папакарчаваў. Чорны.

папавары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што і чаго.

Разм. Варыць доўга, неаднаразова; паварыць многа чаго‑н.

папавастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што і чаго.

Разм. Вастрыць доўга, неаднаразова; навастрыць многа чаго‑н.

папаваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Разм. Ваяваць доўга, неаднаразова.

папаверы́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які супакойвае боль і расшырае сасуды.

[Ад лац. papaver — мак.]

папаво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што.

Разм. Тое, што і папавадзіць.

папаво́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папавазіць.

папаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папаараць.

папаву́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго і без дап.

Разм. Тое, што і папавудзіць.