паздзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і паздзьмуваць. З вербаў паздзімае вецер каткі. Скрыган.
паздзіра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паздзіраць.
паздзіра́цца, ‑аецца; зак.
Садрацца — пра ўсё, многае. Паздзіралася скура каля пазногцяў.
паздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Садраць што‑н. у многіх месцах, садраць усё, многае. Дзверы былі нядаўна пафарбаваныя, але фарба месцамі аблупілася, нібыта хтось знарок паздзіраў яе. Савіцкі. Колюцца [снапы лёну] сухімі камлямі, як дротам, — паздзіраў [Андрэй] усе рукі. Пташнікаў.
2. Разм. Рэзкім рухам зняць усё, многае. Віця ахвотна паздзіраў з бацькавых ног боты. Ермаловіч.
паздзьмува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Здзьмуць адкуль‑н. усё, многае. У палях паздзьмувала снег з узгоркаў. Лупсякоў.
паздзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Здзьмухнуць усё, многае. Паздзьмухваць пыл.
паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты. Кудравец.
паздыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Здохнуць — пра ўсіх, многіх.