Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пазграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазграбаць сена ў кучкі.

2. Грабучы, скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазграбаць снег з дахаў.

пазграбне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца зграбным, зграбнейшым. Дзяўчаты пазграбнелі. □ Рукі ва ўсіх [студыйцаў] пазграбнелі, зрабіліся лёгкімі і спрытнымі. Бядуля.

пазгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Згрызці ўсё, многае. Пазгрызаць верхавінкі. Бабры пазгрызалі асіны.

паздава́цца, ‑здаецца; ‑здаёмся, ‑здаяцеся, ‑здаюцца; зак.

Здацца — пра ўсіх, многіх. Паздавацца ў палон.

паздава́ць, ‑здаю, ‑здаеш, ‑здае; ‑здаём, ‑здаяце, ‑здаюць; зак., каго-што.

1. Аддаць, здаць, перадаць куды‑н., каму‑н. усё, многае. Пазнаваць збожжа дзяржаве. Паздаваць кнігі ў бібліятэку. □ Па загаду цара Ўсіх здаровых і дужых Ад малых да старых Паздавалі ў салдаты. Глебка. Тут жа.. адпускалася поўная норма [малака] тым калгаснікам, што паздавалі свае каровы ў калгас. Колас.

2. Здаць у часовае карыстанне ўсё, многае. Паздаваць кватэры кватарантам.

3. Здаць, раздаць усе карты ў гульні.

4. Здаць усе іспыты. Мы, выпускнікі, пасля таго, як паздавалі экзамены, адчулі сябе вольнымі казакамі. Сабаленка.

5. Спыніць супраціўленне ўсіх, многіх.

паздараве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся здаравейшым. [Каваль:] — Рады, дарагі Уладзімір Іванавіч, што бачу вас паздаравелым. Шамякін.

паздараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца здаровым, здаравейшым. Андрэй распытваў сябра, як ён жыве, як адпачываў. Васіль адказаў, што лета правёў у калгасе, працаваў кожны дзень, паздаравеў, падужэў. Дуброўскі.

паздаро́віцца, ‑віцца; зак., безас. каму.

Разм. У выразе: не паздаровіцца — будзе дрэнна, будзе непрыемнасць. [Шугаеў:] Нам жа з табой не паздаровіцца, калі план не будзе выкананы. Крапіва.

паздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Зак. да здароўкацца.

паздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Здзекавацца некаторы час. Цівун і за шчэпку знойдзе прычэпку, каб паздзекавацца з чалавека. Якімовіч. Багаты і фанабэрысты быў .. [Андрэеў] бацька .., любіў паздзекавацца з беднага люду. Ваданосаў.