пазакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца не ў класе, не ў час урокаў. [Настаўніца] прынесла ў школу многа новага, свежага, цікавага, ажывіла пазакласную работу. Шамякін. Максім пайшоў у гімназію. Бацька і тады кіраваў яго пазакласным чытаннем, спыняючыся на класіках рускай і зарубежнай літаратуры. Лойка.
пазакле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заклеіць усё, многае. Пазаклейваць шчыліны. Пазаклейваць вокны на зіму.
2. Наляпіўшы чаго‑н. у мностве, укрыць усё, многае. Пазаклейваць сцены малюнкамі.
пазако́нкурсны, ‑ая, ‑ае.
Які ажыццяўляецца ў час конкурсу, але не звязаны з яго ўмовамі, з удзелам у ім. Пазаконкурсная праграма фестывалю.
пазако́пвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Закапацца ў што‑н., схавацца ў выкапанае паглыбленне — пра ўсіх, многіх. Пазакопвацца ў сена. Пазакопвацца ў снег.
пазако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Паклаўшы ў якое‑н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Цётка Хіма:] — Мы ведаем, як.. [хлеб] ухаваць, — у снег пазакопваем. Сабаленка.
2. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае. Пазакопваць ямы.
пазако́чвацца, ‑аецца; зак.
Закаціцца куды‑н. — пра ўсё, многае.
пазако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Закаціць куды‑н. усё, многае. Пазакочваць матацыклы ў гаражы.
пазакру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Закруціцца, завіцца — пра ўсё, многае. Валасы пазакручваліся.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Абматацца, абвіцца вакол чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лейцы пазакручваліся за колы.
3. Абматацца, абгарнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Хворых на двары было даволі многа.. Сядзелі, грэліся на сонцы.. Жанчыны пазакручваліся ў хусткі. Арабей.
4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Круцячыся, завінціцца — пра ўсё, многае. Гайкі пазакручваліся.
пазакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Закруціць, завіць (пра валасы). Пазакручваць вусы. // Замацаваць, завязаць усё, многае. Пазакручваць дротам клямкі дзвярэй.
2. Абвязаць, абматаць чым‑н. усё, многае. Пазакручваць бінтам пальцы.
3. Загарнуць у што‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Маці] пазакручвала ў лахманы малодшых Сяргеевых сясцёр і брата. Чарнышэвіч.
4. Круцячы, завінціць усё, многае. Пазакручваць гайкі.
пазакрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Закрыць, накрыць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Спыніць дзейнасць, існаванне — пра ўсе, многія ўстановы, прадпрыемствы і пад. Банкі пазакрываліся.