пазайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. пазайздросціў зак., каму-чаму і без дап.
Адчуць зайздрасць. Пазайздросціць чужому шчасцю. □ — Здорава вам пашанцавала, — пазайздросціў чалавек з вусікамі. — Рэдкі экземпляр. Хомчанка. [Антанюк:] — Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін.
пазайма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Займацца некаторы час. Як бы ні быў заняты,.. [Туравец] стараўся вырваць адну-дзве гадзіны, каб пачытаць кнігу, пазаймацца. Мележ.
пазайма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Запоўніць сабою, заняць усё, многае. Усе двары пазаймалі прыезджыя людзі. Колас. // Узяць у сваё карыстанне, скарыстаць для сваіх мэт усё, многае.
2. Захапіць нейкую колькасць чаго‑н., нейкую прастору. Бацька праз людзей даведаўся, што ехаць нам цяпер можна толькі на станцыю Парафіянава, бо папярэднія нашы станцыі пазаймалі немцы. Дубоўка.
3. Ахапіўшы, пагнаць куды‑н. усіх, многіх. Пазаймаць кароў у статак.
4. Заняць каго‑н. чым‑н. некаторы час. Пазаймаць гасцей паўгадзінкі.
пазака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Заказаць, даць заказ на ўсё, многае. Пазаказваць дзецям касцюмы.
пазаканапа́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Заканапаціць усё, многае. Пазаканапачваць усе шчыліны.
пазака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Закапаць, пакрыць каплямі чаго‑н. усё, многае. Пазакапваць абрус чарнілам.
2. Разм. Увесці што‑н. па каплі (каплях) усім, многім.
пазака́рваць, ‑ае; зак.
Закарэць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Боты пазакарвалі.
пазака́свацца, ‑аецца; зак.
Закасацца — пра ўсё, многае.
пазака́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Закасаць усё, многае. [Давыдзюкоў і Піскуноў].. пазакасвалі за калені.. споднікі.. і асцярожна палезлі з берага да ракі. Галавач.
пазакасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Закасаваць усё, многае. Пазакасоўваць напісанае.