пазагара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Загараць некаторы час. Пасля трывог і паходаў прыемна было выкупацца ў моры, паляжаць на цёплай гальцы і пазагараць. Бачыла. // перан. Разм. Пачакаць некаторы час. Аказваецца, варожая авіяцыя разбурыла мост праз раку. — Прыйдзецца пазагараць, пакуль пантоны павядуць, — паведаміў шафёр, які паспеў пабываць на беразе. «Звязда».
2. Загарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці яшчэ больш, чым дарослыя, пазагаралі і ад загару, і ад пылу зусім чорныя.
пазагаро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Загарадзіцца — пра ўсіх, многіх. Пазагароджвацца частаколам.
пазагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Загарадзіць усё, многае. Пазагароджваць сады. Пазагараджваць дарогі.
пазагарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загартаваць усё, многае. Пазагартоўваць сякеры.
пазагіна́цца, ‑аецца; зак.
Загнуцца — пра ўсё, многае. Вугалкі [кнігі] пазагіналіся, дэрмацін у многіх месцах працёрся, знізу цямнела пляма. Даніленка.
пазагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загнуць усё, многае. Рыльскі.. пазагінаў цвікі ў адарваных дошках і пайшоў у другі кут, дзе стаяла скрынка. Чорны.
пазагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загладзіць усё, многае.
пазагніва́цца, ‑аецца; зак.
Падгнісці; стаць гнілым — пра ўсё, многае. Капуста пазагнівалася. Яблыкі пазагніваліся.
пазаго́йвацца, ‑аецца; зак.
Загаіцца — пра ўсё, многае. Лёня ачуняў. Скулы яго пазагойваліся, толькі на ручках і на ножках засталіся сінія плямы. Арабей.
пазаго́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загаіць, залячыць усё, многае. Пазагойваць раны.