Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паза́дкі, ‑аў; адз. няма.

Адходы, астаткі пры малацьбе або веянні. Бабка насыпала ў маленькі мяшэчак, пашыты з старога рукава, крыху ячменных пазадкаў і прынесла ўнуку. Кулакоўскі.

пазаду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Задушыць усіх, многіх.

пазадыха́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх.

пазае́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Заездзіць, знясіліць яздой усіх, многіх. Пазаезджваць коней.

пазаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за межамі Еўропы. Пазаеўрапейскія краіны.

пазажму́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зажмурыцца — пра ўсіх, многіх.

пазажму́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Зажмурыць — пра многіх. Пазажмурвалі дзеці вочы.

пазажыва́ць, ‑ае; зак.

Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазажывалі.

пазаземляро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які не адносіцца да земляробства. Пазаземляробчыя заработкі.

пазазе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за межамі зямлі. Само шчасце трэба шукаць не ў нейкіх пазаземных прасторах, а на зямлі, сярод людзей. Лойка.