Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азмро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зацямніць, ахутаць цемрай.

2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч. // Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

азнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца.

Зак. да знаёміцца (у 2 знач.). Азнаёміцца з пастановай сходу. Азнаёміцца з флорай Палесся.

азнаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць.

Зак. да знаёміць (у 2 знач.).

азнаёмленасць, ‑і, ж.

Знаёмства з чым‑н., веданне чаго‑н. Азнаёмленасць з літаратурай. Азнаёмленасць з абставінамі. Азнаёмленасць з мясцовасцю.

азнаёмлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азнаёміць.

азнаменава́цца, ‑мянуецца; зак., чым.

Стаць знамянальным, дзякуючы чаму‑н. 1928–1932 гг. у гісторыі саўгаснага будаўніцтва азнаменаваліся распаўсюджваннем сярод працаўнікоў саўгасаў масавага сацыялістычнага спаборніцтва, ударніцтва і таварыскай узаемадапамогі ў розных іх фермах. «Весці».

азнаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.

1. Засведчыць што‑н., з’явіцца выражэннем чаго‑н.

2. Адзначыць чым‑н. (якую‑н. падзею, урачыстую дату і пад.). Багатым ураджаем калгаснікі азнамянуюць слаўную дату. «Звязда».

азнамяно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азнаменавацца.

2. Зал. да азнамяноўваць.

азнамяно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азнаменаваць (у 2 знач.).

азнача́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Даступны для азначэння, які можа быць азначаны, які мае ў сабе азначэнне каго‑, чаго‑н. Азначальная табліца сямействаў раслін.

2. Які з’яўляецца азначэннем (у 2 знач.). Азначальны сказ. Азначальны займеннік.